і запрашаю прыняць удзел
у вэб-квэсце
“Зямля бацькоў - зямля святая”
“Зямля бацькоў - зямля святая”
Паэма Якуба Коласа
“Новая зямля” — класічны твор беларускай паэзіі, найвялікшае яе дасягненне.
У творы знайшлі адлюстраванне
старонкі асабістай біяграфіі паэта, выяўлены яго пачуцці, імкненні, ідэалы. Сам
Я. Колас называў паэму аўтабіяграфічным творам. Па
шырыні тэматыкі і багаццю жыццёвага
зместу “Новая зямля” не мае сабе роўных у беларускай літаратуры. Гэта эпічны
твор аб лёсе сялянства, аб яго шляхах да волі і шчасця. У
паэме аўтар шматгранна адлюстраваў жыццё народа, яго працу, побыт, псіхалогію,
прыроду. Таму “Новую зямлю” справядліва называюць энцыклапедыяй жыцця
беларускага сялянства канца 19 ст.
"НОВАЯ ЗЯМЛЯ"
Існуе меркаванне: калі і наканавана нам знікнуць у свеце, то новыя цывілізацыі мелі б поўнае ўяўленне пра нас, беларусаў, як нацыю, пра зямлю, на якой мы жылі, пра наш побыт, нашу культуру, традыцыі і звычаі, пра наш характар і ментальнасць, пра нашы каштоўнасці, пра нашы мары і памкненні толькі па адной кнізе — паэме Якуба Коласа

"Новая
зямля".
Усё ў ёй — наша, роднае, нацыянальнае.
Мы
з вамі яшчэ раз пагартаем старонкі твора, прыгледзімся да жыцця герояў і
паразважаем над тым, які ж ён - тыповы беларус - у паэме "Новая
зямля".
Вынікам работы стане стварэнне
сумеснай газеты
сумеснай газеты
"Беларусь і беларусы ў паэме
Я.Коласа "Новая зямля".
План
работы
1. Выберыце для сябе адну з роляў і па гэтым прынцыпе аб’яднайцеся ў
групы.
2. Уважліва азнаёмцеся з заданнямі для вашай групы.
3. Размяркуйце ролі ў групе:
дакладчык будзе выступаць ад імя групы,
дызайнер займацца афармленнем слайда сумеснай прэзентацыі,
рэцэнзент акцэнтуе ўвагу на крытэрыях ацэнкі работы і будзе задаваць
пытанні іншым групам.
4. Пасля абароны групавых работ індывідуальна неабходна будзе выканаць цэнтральнае заданне.
4. Пасля абароны групавых работ індывідуальна неабходна будзе выканаць цэнтральнае заданне.
ЖАДАЮ ПОСПЕХУ!!!
Комментариев нет:
Отправить комментарий